Фото: VSAT
Кантрабандысты працягваюць выкарыстоўваць водныя шляхі дастаўкі цыгарэт з Беларусі ў Літву. Гэты спосаб звычайна карыстаецца ў іх папулярнасцю зімой, калі плыты з цыгарэтамі маскіруюцца пад крыгі.
Як паведамілі ў Службе аховы дзяржаўнай мяжы Літвы, адзін з плытоў быў вылаўлены ў Віліі недалёка ад вёскі Молей. На “борце” нелегальнага “судна” знаходзіліся 480 пачак цыгарэт Minsk Capital QS з беларускімі маркамі.
Іншы плыт быў вылаўлены ў Нёмане пад Друскінінкаем. Ён перавозіў ужо 2736 пачак цыгарэт NZ Gold і Fest. Абодва плыты былі абсталяваны GPS-маячкамі.
Па фактах кантрабанды распачаты дасудовыя расследаванні.