Іран налічыў 270 млрд долараў шкоды ад бамбардзіровак ЗША і Ізраіля

Іран налічыў 270 млрд долараў шкоды ад бамбардзіровак ЗША і Ізраіля. Такую суму РИА “Новости” назвала афіцыйная прадстаўніца ўрада краіны Фатэме Махаджэрані.

“Папярэднія і вельмі сырыя лічбы гавораць пра шкоду на дадзены момант на 270 млрд долараў”, — сказала яна.

Больш дакладная сума будзе названая пазней. Паводле слоў Махаджэрані, на першым этапе ацэньваецца шкода непасрэдна будынкам, а на другім — страты бюджэту і наступствы спынення працы прамысловых і іншых аб’ектаў.

Яна таксама падкрэсліла, што Іран на перамовах з ЗША адстойвае выплату рэпарацый за нанесеную шкоду.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!