Літоўскія пагранічнікі паказалі разборкі арла і ліс на мяжы

Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы апублікавала відэазапіс чарговай сцэны з жыцця дзікай прыроды, якая трапіла ў аб’ектывы камер назірання на літоўска-беларускай мяжы.

“Інцыдэнт” адбыўся ў Шальчынінкайскім раёне. Дзве лісы, мяркуючы па ўсім, падумвалі пра тое, каб адабраць здабычу ў арла, аднак драпежная птушка прадэманстравала намер абараняць яе і лісам давялося адступіць.

У пагранслужбе адзначылі, што так адбываецца не заўсёды. У канцы студзеня падобная сцэна была знятая недалёка ад Нёмана ў Лаздзіяйскім раёне. Там арол вырашыў не ўступаць у бой з лісой і пакінуў здабычу.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!