Купрэйчык і Ціханоўская абмеркавалі працу па прыцягненні прадстаўнікоў рэжыму да адказнасці

Прадстаўнік BELPOL Мацвей Купрэйчык сустрэўся з кіраўніцай Аб’яднанага пераходнага кабінета Святланай Ціханоўскай. Перамовы адбыліся 10 лютага ў Варшаве.

Бакі абмеркавалі прыцягненне Аляксандра Лукашэнкі і прадстаўнікоў беларускіх уладаў да адказнасці, а таксама каардынацыю дзеянняў на міжнародным напрамку. Удзельнікі сустрэчы сінхранізавалі пазіцыі па ключавых напрамках працы і дамовіліся пра далейшае ўзаемадзеянне.

Сярод асноўных тэм — прыцягненне прадстаўнікоў рэжыму да адказнасці за злачынствы і сістэмныя парушэнні правоў чалавека, узмацненне міжнароднага ціску, а таксама каардынацыя намаганняў з партнёрамі ў Польшчы, ЗША і іншых краінах.

У BELPOL заявіў пра працяг працы па расследаванні злачынстваў, зборы доказаў і перадачы матэрыялаў міжнародным структурам і падкрэсліў намер дамагацца адказнасці ўсіх датычных.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!