Крыптавалюты ўключаныя ў лік базавых актываў па аперацыях з беспастаўнымі пазабіржавымі фінансавымі інструментамі

Савет міністраў і Нацбанк Беларусі сумеснай пастановай №257/12 ад 23 мая зацвердзілі ў новай рэдакцыі пералік базавых актываў па аперацыях з беспастаўнымі пазабіржавымі фінансавымі інструментамі. Дакумент сёння апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і ўступае ў сілу пасля апублікавання.

У пералік уключаныя:

  • ф’ючарсныя кантракты, апцыёны;
  • працэнтныя стаўкі на міжнародным рынку капіталу;
  • значэнні фондавага індэкса;
  • лічбавыя знакі (токены), у тым ліку крыптавалюты.

У яго дададзеныя “лічбавыя знакі (токены), у тым ліку крыптавалюты”.

🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!