Контртэрарысты краін СНД і ШАС збяруцца ў Мінску
Рэдакцыя Reform.news · 22 верасня 2026, 11:36
https://reform.news/be/kontrtjerarysty-krain-snd-i-shas-zbjarucca-minsku/У Мінску 7–8 кастрычніка адбудзецца Контртэрарыстычны форум Садружнасці Незалежных Дзяржаў і Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.
У ім будуць удзельнічаць дэлегацыі 28 дзяржаў, 17 органаў СНД і ШАС, 10 міжнародных арганізацый.
Форум будзе ўключаць некалькі мерапрыемстваў:
- IV Канферэнцыю СНД па супрацьдзеянні тэрарызму і экстрэмізму,
- XII Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю Рэгіянальнай антытэрарыстычнай структуры ШАС,
- 22-е сумеснае антытэрарыстычнае вучэнне кампетэнтных органаў дзяржаў — удзельніц СНД,
- 22-е сумеснае антытэрарыстычнае вучэнне кампетэнтных органаў дзяржаў — членаў ШАС.
“8 кастрычніка пройдзе сілавая фаза заключных этапаў антытэрарыстычных вучэнняў СНД і ШАС “Еўразія-Антытэрор — 2026″ у сумешчаным фармаце з удзелам міждзяржаўнага складу сіл спецыяльнага прызначэння”, — паведамілі ў Антытэрарыстычным цэнтры СНД.