Коўл паабяцаў новыя вызваленні палітвязняў у Беларусі

Спецпасланнік прэзідэнта ЗША Джон Коўл паабяцаў новыя вызваленні палітвязняў у Беларусі. Гэта прагучала ў адказ на допіс Святланы Ціханоўскай у X, апублікаваны ў гадавіну вызвалення 14 палітычных зняволеных, сярод якіх быў яе муж Сяргей Ціханоўскі.

«Год таму я абняла свайго любімага мужа Сяргея Ціханоўскага пасля пяці доўгіх гадоў разлукі. Я хачу, каб кожная сям’я кожнага палітвязня ў Беларусі адчула такую ж радасць. Я глыбока ўдзячная ўсім, хто дапамог зрабіць яго вызваленне магчымым, асабліва Джону Коўлу і Крысу Сміту», — напісала лідарка беларускіх дэмсіл.

Коўл зрабіў рэпост паведамлення і адказаў: «There will be more!» («Іх будзе больш!»).

Нагадаем, у гэтым месяцы Джон Коўл напісаў, што працэс вызвалення палітвязняў не спынены. Ён таксама паведамляў, што можа неўзабаве з’явіцца ў Мінску.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!