Фото: Johannes Plenio / Unsplash.com
У панядзелак у асобных раёнах Беларусі чакаюцца навальніцы, удзень месцамі па паўднёвым усходзе максімальная тэмпература паветра дасягне +30°С. Абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі.
23 чэрвеня ўмовы надвор’я ў Беларусі будуць вызначаць атмасферны фронт і цёплая няўстойлівая паветраная маса. Тэмпература паветра ўначы складзе +15… +20°С. Чакаецца пераменная воблачнасць, вецер паўночна-заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Атмасферны ціск будзе слаба паніжацца.