Джон Коул. Скриншот видео: t.me/pul_1
Спецпасланнік прэзідэнта ЗША Джон Коўл заявіў, што працэс вызвалення беларускіх палітвязняў не спынены. З адпаведным пытаннем у сетцы Х да яго звярнуўся журналіст “Радыё Свабода” Дзмітрый Гурневіч.
“Спадар Коўл, ці прыпынены працэс вызвалення палітычных зняволеных? Калі мы можам чакаць вашага прыезду ў Мінск?” — спытаў ён.
“Не”, — коратка адказаў Коўл.
Нагадаем, учора Reuters апублікавала артыкул, для якога Святлана Ціханоўская паведаміла агенцтву, што “наступныя вызваленні былі на некаторы час адкладзены”.