«Хутка». Коўл адказаў на пытанне пра прыезд у Мінск

Спецпасланнік прэзідэнта ЗША Джон Коўл можа неўзабаве з’явіцца ў Мінску. Ён працягвае адказваць на пытанні ў X.

Гэтым разам пытанне пра прыезд у беларускую сталіцу яму задала падпісчыца.

“Спадар Джон Коўл, вы нацыянальны герой Беларусі! Калі мы можам чакаць вас у Мінску? Мы ўскладаем на вас самыя вялікія надзеі”, — спытала падпісчыца з нікам Lisa.

“Хутка”, — адказаў на гэта Коўл.

На мінулым тыдні ён ужо адказаў на пытанне журналіста «Радыё Свабода» Дзмітрыя Гурневіча. Той пытаўся ў яго, ці прыпынены працэс вызвалення палітвязняў і калі чакаць Коўла ў Мінску. “Не”, — напісаў тады ў адказ Коўл.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!