Коўл: інструкцыі я атрымліваю толькі ад Трампа, астатнія раздзьмуваюць сваю значнасць

Спецыяльны пасланнік ЗША Джон Коўл заявіў, што працуе выключна па ўказанні прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і не атрымлівае інструкцый ад трэціх бакоў. Пра гэта ён расказаў журналістам у Мінску па выніках перамоў з Аляксандрам Лукашэнкам.

Адказваючы на пытанне пра тое, ці ўплывае хтосьці, акрамя Трампа і Лукашэнкі, на тэматыку і графік яго сустрэч з беларускім кіраўніком, Коўл заявіў: «Я працую з прэзідэнтам Трампам і з прэзідэнтам Лукашэнкам».

Спецпасланнік таксама адзначыў, што яму вядома пра пэўных асобаў па-за межамі Беларусі, якія “ўсяляк спрабуюць раздзьмуваць сваю значнасць з дапамогай СМІ” ў арганізацыі падобных сустрэч.

«На мяне гэта ніякага ўплыву не аказвае. Ніякіх інструкцый ні ад каго іншага, акрамя як ад прэзідэнта Трампа ў дадзеным выпадку, я не атрымліваю», — заявіў Коўл.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!