«Смалявічы Бройлер» прыцягне 150 млн рублёў ад банкаў і кампаній

ААТ «Смалявічы Бройлер» выпускае аблігацыі на 150 млн рублёў. Праспект эмісіі з’явіўся на АПФР.

Усяго выпускаецца 1500 каштоўных папер наміналам 100 тыс. рублёў. Па іх устаноўлены працэнтны даход у памеры 9% гадавых. Аблігацыі павінны быць пагашаныя 16 мая 2031 года.

Каштоўныя паперы размяшчаюцца шляхам закрытага продажу сярод 13 кампаній, у лік якіх уваходзяць юрыдычныя асобы з групы «Сервалюкс», а таксама пяць банкаў.

Як вынікае з праспекта эмісіі, летась на долю экспарту прыпадала 53% выручкі, а рэалізацыя на ўнутраным рынку складала 47%. У апошнія гады доля экспарту зніжалася.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!