Расійскі беспілотнік упаў і выбухнуў у Малдове

Сёння ўначы паблізу вёскі Капанка Каўшанскага раёна ў Малдове ўпаў і выбухнуў беспілотнік.

Міністэрства абароны і Міністэрства замежных спраў краіны заявілі, што гаворка ідзе пра расійскі БПЛА тыпу «Герань-2». Беспілотнік упаў, калі ляцеў праз паветраную прастору Малдовы падчас налёту на Адэскую вобласць.

Паведамленне пра выбух паступіла ў паліцыю каля першай гадзіны ночы. На месца прыбылі паліцэйскія, месца здарэння было ачэплена. Інфармацыі пра пацярпелых няма. Мяркуючы па апублікаваным здымку, адбыўся выбух паліва, баявая частка не здэтанавала.

«Гэты новы інцыдэнт з’яўляецца сур’ёзным і недапушчальным парушэннем паветранай прасторы Малдовы і яшчэ раз пацвярджае, што агрэсіўная вайна Расіі супраць Украіны стварае прамыя пагрозы бяспецы нашых грамадзян і ўсяго рэгіёна», — заявілі ў Міністэрстве замежных спраў Малдовы.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!