П’яны жыхар Баранавічаў абрабаваў пункт выдачы Wildberries

Жыхар Баранавічаў разбіў акно пункта выдачы Wildberries і скраў ноўтбук, каб купіць сабе алкаголь, паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Дырэктар пункта выдачы паведаміў у міліцыю пра крадзеж. Невядомы разбіў акно і вынес з памяшкання ноўтбук, мадэм з блокам сілкавання, дзве камеры і сеткавы кабель. Агульная сума шкоды ацэненая ў 1300 рублёў.

Супрацоўнікі міліцыі знайшлі падазраванага — 42-гадовага мясцовага жыхара. Ён растлумачыў, што хацеў прадаць скрадзенае, каб купіць сабе алкаголь. У момант крадзяжу ён таксама быў п’яны.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!