Кіроўцы аўтобусаў везлі цыгарэты ў Польшчу ў запасных колах

Польскія мытнікі затрымалі двух кіроўцаў аўтобусаў у пункце пропуску «Тэрэспаль». Яны спрабавалі нелегальна ўвезці з Беларусі ў Польшчу цыгарэты, паведамляе польская мытня.

Падчас агляду мытнікі звярнулі ўвагу на запасныя колы. Аказалася, што кіроўцы схавалі ў іх цыгарэты. Акрамя гэтага, адзін з кіроўцаў схаваў цыгарэты ў агульнадаступных месцах у аўтобусе.

Усяго было канфіскавана 1000 пачак беларускіх цыгарэт. Кіроўцаў аштрафавалі на агульную суму 24,9 тысячы злотых (8 тысяч долараў).

Фото: lubelskie.kas.gov.pl
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!