ЗША прыпыняюць выдачу віз грамадзянам 75 краін, уключаючы Расію

ЗША прыпыняюць выдачу ўсіх віз грамадзянам 75 краін з 21 студзеня, паведамляе Fox News са спасылкай на дакумент Дзярждэпартамента.

Выданне прыводзіць некалькі краін са спісу: Расія, Самалі, Афганістан, Бразілія, Іран, Ірак, Егіпет, Нігерыя, Тайланд, Емен. Невядома, ці ёсць у спісе Беларусь.

Прыпыненне ўступіць у сілу 21 студзеня і будзе дзейнічаць бестэрмінова да таго часу, пакуль Дзярждэпартамент не завершыць пераацэнку працэдуры выдачы віз.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!