Кіроўцу эстонскай фуры пакаралі ў Беларусі з-за тэрмінаў выезду, а начальніка СТА — за падман

Кіроўцу эстонскай транспартнай кампаніі аштрафавалі за парушэнне правіл перавозкі па тэрыторыі Беларусі.

Па інфармацыі Мытнага камітэта, грузавы аўтамабіль з эстонскай рэгістрацыяй прыбыў у пункт пропуску «Беняконі», дзе была выканана перачэпка. Пасля гэтага кіроўцу прадпісалі пакінуць Беларусь праз пункт пропуску «Бераставіца».

Аднак патрабаванне мытні ён не выканаў. Праз некаторы час у мытню звярнуўся іншы грамадзянін і папрасіў падоўжыць тэрмін вывазу аўтамабіля ад імя кіроўцы.

Падчас апытання кіроўца сказаў, што не змог своечасова выехаць з краіны з-за няспраўнасці грузавіка і нібыта пакінуў яго на станцыі тэхабслугоўвання. У пацвярджэнне ён прадаставіў ліст ад СТА, а яе кіраўнік таксама пацвердзіў факт рамонту.

Як заяўляюць у ведамстве, праверка паказала, што ніякіх рамонтных работ у дачыненні да аўтамабіля не праводзілася. У выніку кіроўцу прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за перавозку без дазволу і невыкананне патрабавання аб вывазе транспарту ва ўстаноўлены тэрмін.

Начальнік станцыі тэхабслугоўвання таксама прыцягнуты да адказнасці за дачу заведама ілжывых тлумачэнняў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!