Советский флаг на фасаде "Русского дома в Гомеле". Фото: t.me/russiangomel
У пачатку лютага кіраўнік «Рускага дома ў Гомелі» Аляксандр Маржухін абвінаваціў мясцовыя ўлады ў неканструктыўным стаўленні да дзейнасці арганізацыі, аднак сутнасць канфлікту заставалася невядомай. «Флагшток» высветліў, што справа ў сцягу СССР.
Сцяг СССР быў вывешаны над уваходам у будынак «Рускага дома» побач з расійскім у кастрычніку 2025 года. Гэта была ініцыятыва «Гістарычнага клуба» пры «Рускім доме», які вядзе адыёзны прапагандыст сталінізму і «рускага міру» Арцём Сакоўскі.
Гэта не спадабалася гомельскім чыноўнікам, якія, імаверна, самі хацелі б кантраляваць выкарыстанне савецкай сімволікі.
У выніку сцяг СССР прыбралі з фасада будынка.