Кіраўніка мінскай кампаніі пакаралі за выплату дывідэндаў заснавальніку з «недружалюбнай» краіны

Пракуратура Мінска выявіла парушэнне контрсанкцыйных мер з боку адной з мінскіх кампаній.

Кампанія выплаціла больш за 21 тысячу рублёў дывідэндаў свайму заснавальніку з «недружалюбнай» краіны без дазволу Мінгарвыканкама. Аднак з ліпеня 2025 года для пералічэння дывідэндаў удзельнікам з «недружалюбных» краін патрабуецца дазвол выканкама.

Пракуратура вынесла прадпісанне кіраўніку прадпрыемства і запатрабавала вярнуць выплачаныя сродкі. Кіраўніка таксама прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці паводле артыкула 24.58 КаАП (“Непрыняцце мер па належнай арганізацыі дзейнасці юрыдычнай асобы”).

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!