Кіраўнік разведкі КСІР загінуў у Іране

Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі паведаміў пра гібель начальніка сваёй разведкі генерал-лейтэнанта Сееда Маджыда Хадэмі. Ён загінуў у выніку ўдараў ЗША і Ізраіля сёння раніцай, вынікае з паведамлення.

Хадэмі — чарговы іранскі высокапастаўлены вайсковец, які загінуў у выніку аперацыі ЗША і Ізраіля супраць Ірана.

Яго папярэднік Махамад Каземі быў забіты летам 2025 года, падчас папярэдніх ізраільскіх налётаў на Іран.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!