Кіраўнік “Расатама” пацвердзіў заключэнне дамоваў на трэці энергаблок БелАЭС у 2026 годзе

Беларусь і Расія павінны ў 2026 годзе заключыць дамовы, неабходныя для будаўніцтва трэцяга блока БелАЭС. Пра гэта заявіў гендырэктар расійскай дзяржкарпарацыі “Расатам” Аляксей Ліхачоў. Раней пра такую ж задачу казалі і беларускія чыноўнікі.

“У гэтай вялікай праграме развіцця атамнай энергетыкі наступны крок, так вырашыў прэзідэнт, так вырашыў урад Беларусі, гэта трэці блок на першай АЭС “Астравец”. Нам з Віктарам Міхайлавічам [Каранкевічам – заўв.] абсалютна зразумелая тэхналагічная канфігурацыя, тэхналагічны аблічча праекта. Гэта будзе чарговы ВВЭР-1200 – наш флагманскі экспартны праект. <…> У гэтым годзе неабходна, акрамя тэхнічнага аблічча, выйсці і заключыць усе дамоўленасці ў эканоміцы і стварыць неабходную прававую базу з пункту гледжання двухбаковых міжурадавых адносін. Мы такую задачу вырашым, і дамовіліся аб наступных этапах”, – цытуе Ліхачова ТАСС.

Трэба адзначыць, што будаўніцтва трэцяга энергаблока пакуль з’яўляецца не блізкай перспектывай. Паводле заявы міністра энергетыкі Беларусі Дзяніса Мароза, увядзенне новага энергаблока можа адбыцца ў 2035-2038 гадах.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!