Кіраўніцу грамадскай арганізацыі ў Гродзенскай вобласці падазраюць у незаконным атрыманні камандзіровачных

Кіраўніцу раённай грамадскай арганізацыі ў Гродзенскай вобласці падазраюць у незаконным атрыманні камандзіровачных выплат. Парушэнні былі выяўленыя падчас сумеснай праверкі Камітэта дзяржаўнага кантролю і сілавых структур рэгіёна.

Паводле звестак КДК, чыноўніца рэгулярна падавала ў бухгалтэрыю дакументы на кампенсацыю камандзіровачных выдаткаў, аднак службовыя паездкі мелі фіктыўны характар. Акрамя таго, следствам былі ўстаноўленыя выпадкі налічэння і выплаты ёй заработнай платы звыш сум, прадугледжаных штатным раскладам.

Агульны памер незаконна атрыманых сродкаў за кошт камандзіровачных выплат склаў каля 18 тысяч рублёў.

У дачыненні да кіраўніцы арганізацыі ўзбуджаная крымінальная справа.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!