ДАІ за чатыры дні акцыі канфіскавала 74 матацыклы

Прэс-служба МУС падвяла прамежкавыя вынікі прафілактычнай акцыі “Матацыкліст”, якую ДАІ праводзіць у Беларусі з 6 па 16 жніўня.

За першыя чатыры дні мерапрыемстваў (6-9 жніўня) выяўлена каля 748 парушэнняў, учыненых кіроўцамі матацыклаў. У стане алкагольнага ап’янення затрыманыя 10 чалавек, адхіленыя ад кіравання 57 бяспраўнікаў, 74 матацыклы змешчаныя на ахоўныя стаянкі.

У прэс-службе МУС нагадалі, што акцыя працягваецца з прыцягненнем беспілотнікаў і сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!