Кіеўскі суд падоўжыў утрыманне пад вартай падазраванай у шпіянажы Кардаш

Суд у Кіеве падоўжыў тэрмін утрымання пад вартай падазраванай у шпіянажы грамадзянкі Беларусі Іны Кардаш.

Як паведамляе “Радыё Свабода” са спасылкай на крыніцы, тэрмін утрымання пад вартай падоўжаны да 14 чэрвеня. Раней рашэннем суда быў падоўжаны да 20 чэрвеня тэрмін папярэдняга следства.

Нагадаем, СБУ і ГУР паведамілі пра затрыманне Кардаш 27 студзеня. СБУ заяўляла, што яна супрацоўнічала з КДБ з 2015 года. Яна працавала на тэлеканале Медведчука «112» і ў «Інтэрфакс Украіна».

У 2020 годзе беларускія спецслужбы накіравалі Кардаш працаваць ва Украіну. У яе заданне ўваходзіў збор інфармацыі пра беларусаў і расіян, якія дапамагаюць Украіне. Таксама яна павінна была ўсталяваць кантакты з супрацоўнікамі пасольства Кітая ва Украіне, каб збіраць разведвальныя даныя пра дзейнасць кітайскіх дыпламатаў ва Украіне.

У 2025 годзе яна ўладкавалася на працу ў Каардынацыйны цэнтр ГУР па пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі, дзе збірала службовую інфармацыю — фатаграфавала дакументы і запісвала размовы супрацоўнікаў. Гэтыя даныя яна перадавала ў Беларусь.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!