Фото: Christian Wiediger / Unsplash.com
У месенджары Telegram распаўсюджваецца спасылка на бот, які імітуе службу эвакуацыі. Пра гэта папярэдзілі ў фондзе BYSOL.
«Гэта з вялікай ступенню верагоднасці правакацыя сілавікоў з мэтай выявіць людзей, якія адпраўлялі інфармацыю пра перамяшчэнне войскаў у «Беларускі Гаюн». Ужо вядомыя выпадкі, калі падпіска на падроблены бот станавілася падставай для крымінальнага пераследу.
У апісанні бота гаворыцца, што ён «створаны для аператыўнай эвакуацыі грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія адпраўлялі інфармацыю ў “Беларускі Гаюн” і асцерагаюцца за сваю бяспеку», – паведамілі ў фондзе.
BYSOL папярэджвае, што не выкарыстоўвае боты для працы са зваротамі. Усе кантакты фонду можна даведацца на сайце: там пазначаны e-мэйлы і акаўнты ў месенджарах, па якіх можна звяртацца.