Ціханоўская падзякавала беларусам за ўдзел у мерапрыемствах да 40-й гадавіны аварыі на ЧАЭС

Святлана Ціханоўская падзякавала беларусам, якія на працягу апошняга месяца прынялі ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных 40-й гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Яны прайшлі па ўсім свеце.

«Дарагія, дзякуй кожнаму і кожнай, хто цягам апошняга месяца далучыўся да мерапрыемстваў 40-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

26 красавіка — гэта не толькі дзень памяці пра трагедыю, але і напамін пра тое, на якую вялікую салідарнасць здольныя людзі.

Менавіта пасля Чарнобыля беларусы паказалі, на якую вялікую ўзаемную падтрымку, чалавечнасць і адказнасць адно за аднаго мы здольныя. І ўчора, падчас Чарнобыльскага шляху, мы зноў гэта пацвердзілі. У Варшаве, Вільнюсе, Цюрыху, Беластоку, Львове, Нью-Ёрку — усюды беларусы былі разам.

Дзякуй усім, хто далучыўся», — заявіла яна.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!