Фото: Reform.by
У Беларусі захаваецца халоднае надвор’е. Сіноптыкі выпусцілі папярэджанне пра замаразкі.
“Ноччу 27-28 красавіка (панядзелак-аўторак) у многіх раёнах рэспублікі чакаюцца замаразкі 0… -3°С. У Мінску чакаюцца замаразкі 0… -2°С”, — гаворыцца ў паведамленні.
Заўтра захаваецца ўплыў халоднай тылавой часткі цыклону з цэнтрам над паўночным захадам Еўрапейскай тэрыторыі Расіі. Ноччу пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў.
Днём воблачна з праясненнямі, у многіх раёнах рэспублікі пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). Максімальная тэмпература паветра днём +5… +11°С.