Скриншот видео
Сёння дроны зноў атакавалі НПЗ у расійскім Ніжнякамску. У сетцы з’явіліся кадры пажару ў раёне завода.
«Сёння раніцай рэспубліка падверглася чарговай жорсткай атацы варожымі БПЛА. Масіраваны налёт працягваецца на горад Ніжнякамск. Атака ажыццяўляецца як на вытворчыя, так і на грамадзянскія аб’екты. На жаль, ёсць загінулыя», – паведамілі ў прэс-службе кіраўніка Татарстана.
Іншыя падрабязнасці не прыводзяцца.
Мінабароны РФ заявіла, што ўначы былі перахоплены і знішчаны 456 украінскіх беспілотнікаў над тэрыторыяй 16 рэгіёнаў РФ.