Здание Комитета госбезопасности. Фото: Reform.by
У пераліку МУС з’явілася новае “экстрэмісцкае фармаванне”. Рашэнне прынята КДБ 7 мая. Сёння яно ўнесена ў пералік.
Фармаванне названа “Беларуская асацыяцыя журналістаў”. Да яго нібыта датычная Ірына Бурая. Пры гэтым у пераліку пазначаныя не сайт БАЖ, а лунінецкі сайт proinfo.news і яго сацыяльныя сеткі.
Трэба адзначыць, што “Беларуская асацыяцыя журналістаў” ужо была прызнаная экстрэмісцкім фармаваннем рашэннем КДБ у лютым 2023 года.
Нагадаем, у Беларусі абвінавачанні ў экстрэмізме выкарыстоўваюцца сілавікамі для барацьбы з апанентамі Лукашэнкі і іншадумствам увогуле.