Карты Visa «Альфа-Банка» перасталі працаваць у ЕС

Карты Visa «Альфа-Банка» перасталі працаваць у Еўрасаюзе, Вялікабрытаніі, Ісландыі, Ліхтэнштэйне, Нарвегіі з 18 сакавіка ў сувязі з санкцыямі, паведамляе прэс-служба банка.

Уладальнікі карт Visa банка не змогуць зняць наяўныя ў банкоматах, зрабіць аплату ў крамах і анлайн-крамах, перавесці грошы з карты на карту ў любых сэрвісах пераводаў.

Банк рэкамендуе выкарыстоўваць карты Mastercard або перавесці грошы праз ЕРІП на карту іншага беларускага банка.

Санкцыі ў дачыненні да «Альфа-Банка» былі ўведзены ў межах 19-га пакета абмежаванняў Еўрасаюза. Яны ўступілі ў сілу 2 снежня 2025 года.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!