У Расіі разлічваюць, што новы раўнд трохбаковых перамоў ЗША, РФ і Украіны адбудзецца. Пра гэта заявіў прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў.
“Гэта такая сітуацыйная паўза па зразумелых прычынах. Таму як толькі будзе магчымасць, як толькі будуць узгоднены графікі ўсіх трох бакоў, у першую чаргу графікі нашых амерыканскіх пасярэднікаў, калі яны змогуць больш увагі надаць украінскім справам, спадзяёмся, што гэтая паўза будзе перапынена і мы зможам правесці чарговы раўнд трохбаковых перамоў”, – сказаў ён.
Раней ён ужо заяўляў, што перамовы пастаўлены на паўзу. Пра гэта таксама казаў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.