Фото: ТГ-каналы
Сёння ўначы беспілотнікі УСУ атакавалі склады пад Санкт-Пецярбургам і Масквой.
Губернатар Ленінградскай вобласці Аляксандр Драздзенка заявіў, што падчас атакі на рэгіён былі збітыя 17 дронаў, ёсць пашкоджанні ў складской зоне каля населенага пункта Красны Бор. Акрамя таго, пацярпеў чалавек. Тым часам у сетцы ўжо з’явіліся кадры буйнога пажару на складскім комплексе Wildberries у гэтым населеным пункце.
Губернатар Маскоўскай вобласці Андрэй Вараб’ёў паведаміў, што асноўныя наступствы налёту зафіксаваныя ў муніцыпальнай акрузе Чэхаў.
«У прамысловай зоне Новасёлак у выніку трапляння БПЛА адбылося некалькі ўзгаранняў. Найбольшае — на складзе, дзе адкрытае гарэнне ўжо ліквідавана. Таксама пашкоджаныя электрападстанцыя і адміністрацыйны будынак», — напісаў ён.
Паводле яго слоў, у выніку налёту загінулі пяць чалавек, яшчэ шасцёра атрымалі раненні.