Тюрьма № 1 в Гродно. Фото: Википедия
Учора, 18 сакавіка, як мінімум з дзвюх беларускіх калоній вывезлі некаторых палітвязняў, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, іх вывезлі з калоніі №15 у Магілёве і калоніі №1 у Наваполацку.
Сёння ў Мінску прайшлі перамовы Аляксандра Лукашэнкі і спецпасланніка прэзідэнта ЗША па Беларусі Джона Коўла.
Лукашэнка заявіў, што гатовы прытрымлівацца дамоўленасцяў з ЗША па палітвязнях.
«Але мы з вамі абмяркоўвалі завочна гэтую праблему, у перапісцы. Думаю, што ў асноўным мы прыйшлі да пэўнага меркавання. І беларускі бок гатовы прытрымлівацца нашых з вамі дамоўленасцяў. Думаю, што асаблівых тут праблем не будзе», — сказаў ён.