Фото: government.ru
Намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Віктар Каранкевіч правёў рабочую сустрэчу з расійскім віцэ-прэм’ерам Аляксандрам Новакам 4 лютага.
«Бакі абмеркавалі працэс інтэграцыі Беларусі і Расіі ў межах Саюзнай дзяржавы, перспектывы гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, супрацоўніцтва ў нафтагазавай і энергетычнай сферах», — паведамляе прэс-служба беларускага ўрада.
Нядаўна Каранкевіч атрымаў паўнамоцтвы на правядзенне перамоваў і падпісанне пратаколаў з Расіяй аб пастаўках газу.
Прэс-службы ўрадаў абедзвюх краін не паведамляюць пра падпісанне якіх-небудзь дакументаў па выніках сустрэчы.