Каранкевіч упаўнаважаны на падпісанне газавых пратаколаў з Расіяй

Савет міністраў упаўнаважыў віцэ-прэм’ера Віктара Каранкевіча на падпісанне пратаколаў па пастаўках газу з Расіяй. Пастанова ўрада №57 ад 2 лютага сёння апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і ўступіла ў сілу з дня прыняцця.

Раней праекты пратаколаў зацвердзіў Аляксандр Лукашэнка. Дакументамі павінны быць вызначаныя ўмовы пастаўкі газу ў Беларусь.

Віктар Каранкевіч упаўнаважаны на правядзенне перамоваў і падпісанне двух пратаколаў:

  • Пратакола аб унясенні змяненняў у Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб парадку фарміравання цэн (тарыфаў) пры пастаўцы прыроднага газу ў Рэспубліку Беларусь і яго транспарціроўцы па газаправодах, размешчаных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, ад 25 лістапада 2011 года,
  • Пратакола аб унясенні змяненняў у Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб умовах куплі-продажу акцый і далейшай дзейнасці адкрытага акцыянернага таварыства «Белтрансгаз» ад 25 лістапада 2011 года.

Трэба адзначыць, што 2 лютага ў Маскве адбылося пасяджэнне Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы. Аднак у пераліку падпісаных дакументаў гэтых пратаколаў няма.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!