Каранік расказаў, колькі Акадэмія навук зарабляе на роялці

Беларуская Акадэмія навук зарабляе на роялці. Яна атрымлівае адлічэнні за выкарыстанне распрацовак вучоных, аднак гэта дастаткова невялікія сумы. Пра гэта расказаў у эфіры СТБ старшыня прэзідыума НАН Уладзімір Каранік.

“Гэта распрацоўкі, на якія мы прадаем інтэлектуальныя правы, роялці. Так, гэта не самы вялікі на сёння кірунак. Найбольш актыўнымі ў мінулым годзе былі нашы селекцыянеры. За вырошчванне тых сартоў зерневых, якія яны распрацавалі, ім вытворцы плацілі роялці. За мінулы год гэта амаль 1,9 млн беларускіх рублёў. Гэта таксама мае права на жыццё”, — сказаў ён.

Каранік таксама абазначыў і іншыя кірункі атрымання даходаў. У прыватнасці, гэта ўласныя прадпрыемствы акадэміі, як завод гарачага ацынкавання «Конус».

“Другое — гэта адказваць на патрабаванні рэальнага сектара, калі канкрэтны заказчык прыходзіць з канкрэтным пытаннем, і мы для іх распрацоўваем тэхналогію, якую перадаём. Фізіка-тэхнічны інстытут — гэта плазменнае напыленне, станкі для індукцыйнага нагрэву, для загартоўкі металаў, якія шырока выкарыстоўваюцца нашымі флагманамі — і МТЗ, і МАЗам, і БелАЗам. То-бок гэта распрацоўкі, якія былі зроблены па заказе. Усе інтэлектуальныя правы належаць, па сутнасці, Мінпраму, і гэта выкарыстоўваецца ў паўсядзённай працы”, — сказаў Каранік.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!