“Банк развіцця” выпусціў першыя аблігацыі ў 2026 годзе адразу на 1,5 млрд рублёў

“Банк развіцця” выпусціў першыя аблігацыі ў 2026 годзе. Інфармацыя пра іх з’явілася ў Рэспубліканскім цэнтральным дэпазітарыі каштоўных папер.

Намінал аблігацый 105-га выпуску складае 1000 рублёў. Усяго выпушчана 1,5 млн каштоўных папер. Такім чынам, аб’ём выпуску склаў 1,5 млрд рублёў. Ён павінен быць пагашаны 16 лютага 2027 года.

Нагадаем, на гэты год для “Банка развіцця” зацверджаны ліміт эмісіі аблігацый у 5,214 млрд рублёў. У параўнанні з 2025 годам ліміт павялічаны на 1,614 млрд рублёў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!