Караль Наўроцкі надаў грамадзянства двум беларусам

Прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі з пачатку сваёй кадэнцыі надаў польскае грамадзянства 62 замежнікам. Як вынікае з даных, атрыманых парталам Gazeta.pl, сярод іх два грамадзяніны Беларусі.

Па стане на 13 жніўня польскае грамадзянства атрымалі грамадзяне 13 краін. Больш за ўсё сярод іх грамадзян Украіны, далей ідуць грамадзяне Ізраіля і В’етнама.

На 13 жніўня спіс выглядаў наступным чынам:

  • Беларусь — 2 чалавекі,
  • Балгарыя — 1 чалавек,
  • Егіпет — 1 чалавек,
  • Іспанія — 1 чалавек,
  • Ізраіль — 8 чалавек,
  • Германія — 1 чалавек,
  • Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка — 1 чалавек,
  • Славакія — 1 чалавек,
  • Злучаныя Штаты Амерыкі — 1 чалавек,
  • Туніс — 1 чалавек,
  • Турцыя — 2 чалавекі,
  • Украіна — 36 чалавек,
  • В’етнам — 6 чалавек.

Гэтыя даныя датычацца як дарослых, так і непаўналетніх дзяцей.

У той жа час Наўроцкі афіцыйна адмовіў у наданні польскага грамадзянства 64 людзям.

Гаворка ідзе пра грамадзянства, якое надаецца непасрэдна прэзідэнтам у рамках спецыяльнай, дыскрэцыйнай працэдуры. У звычайным парадку польскае грамадзянства надаецца ваяводам пры выкананні ўстаноўленых законам умоў.

Для параўнання, у 2025 годзе польскае грамадзянства па розных працэдурах атрымалі больш за 19 тысяч замежнікаў. Каля 10 тысяч з іх былі грамадзянамі Украіны, яшчэ прыкладна 6,5 тысячы — грамадзянамі Беларусі.

Як адзначае партал, Наўроцкі прыкметна радзей надае грамадзянства, чым яго папярэднікі. За 10 гадоў прэзідэнцтва Анджэй Дуда надаў польскае грамадзянства амаль 20,5 тысячам чалавек, у сярэднім больш як 2 тысячам чалавек у год. Пры Браніславе Камароўскім за 5 гадоў грамадзянства атрымалі каля 12,7 тысячы замежнікаў.

Наўроцкі таксама ўзгадніў адмову ад польскага грамадзянства для 322 чалавек. Яшчэ ў 45 выпадках прэзідэнт адмовіў у такой згодзе.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!