Кантрабандысты пазбавіліся беспілотніка на літоўскай мяжы

Літоўскія памежнікі перахапілі беспілотнік кантрабандыстаў, які прывёз цыгарэты з Беларусі.

Як паведамілі ў Службе аховы дзяржаўнай мяжы, БПЛА быў пасаджаны ў раёне заставы ў Падварыёнісе. Квадракоптар перавозіў 750 пачак цыгарэт NZ Gold з беларускімі акцызнымі маркамі. Кошт грузу ацэнены ў 4035 еўра.

З пачатку года літоўскія памежнікі перахапілі 12 дронаў з цыгарэтамі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!