Reform.news

“Камволь” шые школьныя камізэлькі для Дагестана з давальніцкай воўны

Рэдакцыя Reform.news · 27 лютага 2026, 11:16

https://reform.news/be/kamvol-shye-shkolnyja-kamizjelki-dlja-dagestana-z-davalnickaj-vo-ny/

ААТ “Камволь” шые школьныя камізэлькі для Дагестана з давальніцкай воўны, якую прадпрыемства атрымлівае ад ТАА “Каўказская воўна”. Пра гэта паведаміла пасольства Беларусі ў РФ.

Пра пастаўкі дагестанскай воўны на беларускія прадпрыемствы лёгпрама паведамлялася ў мінулым годзе. Аказалася, што задзейнічана давальніцкая схема.

“Агульнаадукацыйнымі ўстановамі Дагестана ўжо закуплена звыш 10 200 камізэлек, створаных беларускім прадпрыемствам з дагестанскай воўны. Маецца заяўка дадаткова на 6000 камізэлек”, – распавялі ў пасольстве.

У мінулым годзе “Каўказская воўна” паставіла ў Беларусь больш за 300 тон воўны. Чакаецца пастаўка яшчэ 100 тон.

Рэклама

Пакінуць адказ