Дэфіцыт знешняга гандлю таварамі і паслугамі скараціўся да 138,3 млн долараў

Баланс знешняга гандлю Беларусі таварамі і паслугамі працягвае паляпшацца на фоне апераджальнага росту экспарту паслуг. На гэта ўказваюць даныя Нацбанка Беларусі.

Экспарт тавараў і паслуг у студзені-маі склаў 22,9 млрд долараў, што на 14,6% больш, чым летась. Пры гэтым імпарт тавараў і паслуг вырас на 12,5% да 23,04 млрд долараў. Дэфіцыт гандлю таварамі і паслугамі склаў 138,3 млн долараў, што на 72,3% менш, чым год таму.

Экспарт тавараў па выніках пяці месяцаў вырас на 11,7% да 17,5 млрд долараў, а імпарт – на 11,6% да 19,6 млрд долараў. Дэфіцыт гандлю таварамі склаў 2,11 млрд долараў, што на 10,7% больш, чым летась за той жа перыяд.

Экспарт паслуг у студзені-маі вырас на 25,3% да 5,4 млрд долараў. Імпарт пры гэтым павялічыўся толькі на 18,2% да 3,43 млрд долараў. Прафіцыт гандлю паслугамі склаў 1,97 млрд долараў, што на 40,1% больш, чым летась.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!