Ёлку на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску запаляць 15 снежня

Ёлку на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску запаляць 15 снежня. Пра гэта паведамілі ў Мінгарвыканкаме.

У гэты ж дзень будзе дадзены старт працы ўсёй святочнай ілюмінацыі ў сталіцы.

У кожным з раёнаў будзе арганізавана свая пляцоўка з «галоўнай ёлкай»:

  • Акцябрскі: вул. Чкалава, 7.
  • Маскоўскі: парк імя М. Паўлава.
  • Савецкі: пляцоўка каля Белдзяржфілармоніі.
  • Першамайскі: пляцоўка каля Нацыянальнай бібліятэкі і Русіянава, 1.
  • Цэнтральны: пляцоўка каля Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі.
  • Партызанскі: парк экстрэмальных відаў спорту і парк імя М. Горкага.
  • Фрунзенскі: Лядовы палац (вул. Прытыцкага, 27) і ГЦ «Максімус» (вул. Лабанка, 94).
  • Заводскі: пляцоўка каля Палаца дзяцей і моладзі «Золак» (пр. Партызанскі, 146).
  • Ленінскі: пляцоўка каля ДУ «Мінскканцэрт».
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!