У індыйскім штаце Гоа падчас антынаркатычнага рэйду паліцыі затрымана грамадзянка Беларусі Інна Волкава. Затрыманне адбылося ў вёсцы Коргао ў ноч з 9 на 10 снежня.
Як паведамляе выданне Goemkarponn, па месцы пражывання беларускі знойдзена 933 грамы вадкасці, меркавана, дыметылтрыптаміну (ДМТ), 41 грам сырой драўнянай кары для экстракцыі ДМТ, 388 грамаў вадкага ДМТ і 8 грамаў сушаных грыбоў. Агульны кошт канфіскаваных рэчываў ацэньваецца ў 10 млн рупій (каля 11 тысяч долараў).
Узбуджаная крымінальная справа. Беларуска адпраўлена пад арышт. Высвятляецца, ці звязаная яна з больш буйной сеткай па вытворчасці і пастаўках ДМТ.