Алесь Беляцкий и Владимир Лабкович. Фото: t.me/viasna96
Лаўрэат Нобелеўскай прэміі, праваабаронца, экс-палітвязень Алесь Бяляцкі і юрыст Праваабарончага цэнтра «Вясна», каардынатар кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Уладзімір Лабковіч сустрэліся сёння ў Вільні. Іх сумеснае фота публікуе Праваабарончы цэнтр «Вясна».
13 снежня яны былі вызваленыя і прымусова вывезеныя за межы Беларусі: Алесь Бяляцкі — у Літву, Уладзімір — ва Украіну. Сёння яны нарэшце ўбачыліся.
Бяляцкага і Лабковіча затрымалі 14 ліпеня 2021 года. Бяляцкага асудзілі да 10 гадоў калоніі, Лабковіча — да 7. Праваабаронцаў прызналі вінаватымі ў кантрабандзе, здзейсненай арганізаванай групай, і фінансаванні групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак.