Іран атакаваў два судны ў Армузскім праліве

Іранскія вайскоўцы атакавалі два гандлёвыя судны ў Армузскім праліве. Пра гэта паведамляюць Axios і WSJ са спасылкай на амерыканскіх чыноўнікаў.

Два судны атрымалі значныя пашкоджанні, але пацярпелых няма.

Удары былі нанесеныя на фоне пахавання аяталы Алі Хаменеі, якое працягваецца ў Іране. Яны ставяць пад пагрозу перагаворны працэс паміж ЗША і Іранам. У рамках мемарандума Тэгеран пагадзіўся спыніць атакі ў праліве. Аднак іранскі бок ужо парушаў гэтае перамір’е.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!