Кирилл Буданов. Скриншот видео.
Кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Кірыл Буданаў лічыць, што ў Мінску Аляксандр Лукашэнка пачуў украінскія папярэджанні, і цяпер пагрозы з боку Беларусі няма. Пра гэта ён заявіў у інтэрв’ю «РБК-Украіна».
«Мяркуючы па ўсім, пачуў. Але ў прынцыпе я больш спакойна ставіўся б да пытання Беларусі. Не трэба нам заводзіць яшчэ аднаго ворага.
Я не ў тым сэнсе, што мы самі нешта там эскалюем, не. Але ў прынцыпе мець яшчэ аднаго ворага і яшчэ адну зону баявых дзеянняў нам дакладна не выгадна. Тое, што яны нас пачулі, — гэта вельмі правільны крок.
І трэба ўспрымаць гэта менавіта так», — сказаў ён.
Буданаў лічыць, што ўдзел у вайне Лукашэнку не патрэбны.
«Я нават не разумею, навошта ў тэорыі гэта магло б яму быць патрэбна. Вайна з Украінай для іх завершыцца крахам.
Таму што з аднаго боку Расія, якая будзе душыць у братніх абдымках і задушыць у такіх умовах да канца. І яны гэта выдатна ведаюць. З другога боку Украіна, якая, скажам так, нешта можа», — сказаў ён.
«Адпаведна, на цяперашні момант, на момант размовы, нейкіх пагроз, я не кажу толькі пра наступ на зямлі, я не бачу», — дадаў ён.
Кірыл Буданаў да таго, як узначаліць Офіс прэзідэнта, займаў пасаду кіраўніка Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны.