Іран афіцыйна пацвердзіў гібель Хаменэі, кіраўнікоў КСІР, Мінабароны і Генштаба

У ноч з 28 лютага на 1 сакавіка дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва IRNA паведаміла пра гібель лідара Ісламскай рэвалюцыі аяталы Хаменеі ў выніку паветранага ўдару ВПС ЗША і Ізраіля.

“Вялікі лідар Ісламскай рэвалюцыі яго святасць аятала Хаменеі прыняў пакутніцкую смерць у выніку ранішняй атакі, здзейсненай у суботу, 28 лютага, сіянісцкім рэжымам і ЗША”, – паведаміла агенцтва.

Таксама афіцыйна пацверджана гібель галоўнакамандуючага КСІР Мохамада Пакпура, сакратара Савета абароны адмірала Алі Шамхані, начальніка Генштаба ўзброеных сіл Абдульрахіма Мусаві, міністра абароны Ісламскай Рэспублікі Іран Азіза Насірзадэ.

Прэзідэнт Ірана, кіраўнік судовай улады і адзін з факіхаў Савета вартавых возьмуць на сябе адказнасць за пераходны перыяд пасля гібелі вярхоўнага лідара Алі Хаменеі. Пра гэта паведаміў першы віцэ-прэзідэнт Ірана Мохамад Махбер.

Агенцтва адзначае, што згодна з 111-м артыкулам канстытуцыі краіны, пасля гібелі аяталы Савет экспертаў абавязаны ў найкарацейшыя тэрміны вызначыць і прадставіць новага вярхоўнага лідара.

Алі Ларыджані, сакратар Вышэйшага савета нацыянальнай бяспекі Ірана, заявіў, што Часовы савет кіраўніцтва будзе створаны сёння. Падрыхтаваны меры для фарміравання Савета кіраўніцтва.

“Учора ў нас адбылося пасяджэнне, мы падрыхтавалі ўсе меры для стварэння Савета кіраўніцтва, і сёння гэты савет будзе сфарміраваны”, – распавёў агенцтву IRNA Алі Ларыджані.

🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!