Минск. Площадь Победы.
Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Мінска апублікавала зборнік “Горад Мінск у лічбах” за 2025 год. Адзін з раздзелаў быў прысвечаны замежным інвестыцыям у эканоміку беларускай сталіцы. За мінулы год было прыцягнута 4 068,8 млрд долараў замежных інвестыцый.
Пасля скарачэння з 4,50 млрд долараў у 2022 годзе да 3,66 млрд у 2024 годзе, у 2025 годзе інвестыцыі часткова аднавіліся, павялічыўшыся больш чым на 413,1 млн долараў.
Ключавой крыніцай сродкаў застаюцца краіны СНД. Іх уклад у 2025 годзе дасягнуў амаль 3 млрд долараў супраць 2,58 млрд годам раней. Асноўная частка гэтых інвестыцый традыцыйна прыпала на Расію, на якую прыпадае больш за 95% укладанняў з рэгіёна. У 2025 годзе расійскія інвестыцыі выраслі да 2,85 млрд долараў.
Уклад іншых краін СНД застаецца значна ніжэйшым і нестабільным. Інвестыцыі з Казахстана выраслі да 62,3 млн долараў пасля рэзкага падзення ў 2023 годзе, укладанні з Арменіі павялічыліся да 31 млн долараў.
Чыноўнікі Мінска працягваюць адносіць Украіну да рэгіёна СНД — паступленні з гэтай краіны скараціліся да менш чым 4 млн долараў.
Інвестыцыі з краін па-за СНД у цэлым знізіліся ў параўнанні з 2022 годам, аднак у 2025 годзе намеціўся рост па асобных напрамках.
Найбольш прыкметную дынаміку прадэманстравалі Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, павялічыўшы ўкладанні да 367,9 млн долараў — больш чым у чатыры разы ў параўнанні з 2022 годам.
Кіпр, нягледзячы на агульнае зніжэнне за апошнія гады, таксама паказаў рост у 2025 годзе — да 356,2 млн долараў пасля падзення ў 2024 годзе.
Інвестыцыі з Кітая больш чым удвая павялічыліся ў параўнанні з папярэднім годам і дасягнулі 104,8 млн долараў.
У той жа час укладанні з заходніх краін працягнулі скарачацца. Інвестыцыі з ЗША знізіліся да 12,4 млн долараў, з Германіі — да 12,9 млн, з Нідэрландаў — да 10,2 млн. Паступленні з Аўстрыі таксама зменшыліся да 11,2 млн долараў.