Скриншот трансляции
Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Кір Стармер абвясціў, што сыдзе ў адстаўку.
Выступаючы перад рэзідэнцыяй кіраўніка ўрада на Даўнінг-стрыт, ён адзначыў, што ўрад лейбарыстаў дасягнуў значных поспехаў з моманту прыходу да ўлады. Ён пералічыў дасягненні свайго кабінета, уключаючы павелічэнне выдаткаў на абарону, абмежаванне міграцыі, вырашэнне праблем у сферы аховы здароўя, падтрымку Украіны і інш.
«Аднак ведаю, што цяпер стаіць пытанне не ў тым, хто лепш змог бы справіцца з гэтымі выклікамі. Адказ на гэтае пытанне вядомы. Пытанне, якім цяпер задаецца мая партыя: ці з’яўляюся я найлепшым кандыдатам для таго, каб весці маю партыю да новых выбараў. Гэты адказ я пачуў у парламенце», — сказаў Стармер.
Паводле яго слоў, ён паведаміў каралю пра тое, што сыходзіць з пасады кіраўніка Лейбарысцкай партыі. Да 9 ліпеня павінны быць вылучаны кандыдаты ў партыйныя лідары. Стармер працягне заставацца на пасадзе прэм’ер-міністра да выбару новага старшыні партыі. Паводле яго слоў, гэты працэс павінен завяршыцца да заканчэння летняга перапынку ў працы парламента.
Адстаўка Стармера адбываецца на фоне дрэнных вынікаў яго партыі на мясцовых выбарах. Чакаецца, што яго на пасадзе кіраўніка партыі і прэм’ер-міністра можа змяніць Эндзі Бёрнем, мэр Манчэстэра.