Літоўскі палітык, які патрабаваў ануляваць акрэдытацыю Офіса Ціханоўскай, збіраецца ў мэры Вільнюса

Літоўскі палітык Вітаўтас Сініца збіраецца вылучыць сваю кандыдатуру на пасаду мэра Вільнюса. Ён будзе балатавацца ад партыі «Нацыянальнае аб’яднанне», паведамляе LRT.

Мясцовыя выбары ў Літве павінны адбыцца на пачатку наступнага года.

Дэпутат Сейма Сініца прыцягнуў увагу беларускіх медыя летам мінулага года, калі ён накіраваў ліст міністру замежных спраў краіны Кястуцісу Будрысу з хадайніцтвам аб ануляванні акрэдытацыі «Прадстаўніцтва беларускай дэмакратыі». У выніку МЗС Літвы адмовілася разглядаць дэпутацкі запыт. Аднак палітык прыцягнуў да сябе ўвагу.

«Нацыянальнае аб’яднанне» нават выключала Сініцу са сваіх шэрагаў, але ў кастрычніку мінулага года ён узначаліў партыю. Яна не змагла пераадолець выбарчы парог на выбарах у Сейм, але Сініца прайшоў у парламент па аднамандатнай акрузе. На выбарах у Віленскі гарадскі савет у 2023 годзе партыя атрымала 3 мандаты.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!